25-26 сакавіка 2026 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбываецца рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацы.
Мэта – фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы, а таксама папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці.
У фестывалі прымаюць удзел навучэнцы, пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.
На заключным этапе хлопцы і дзяўчаты вочна прадстаўляюць аглядную захапляльную экскурсію «Голас з мінуўшчыны» ад імя асобы імі выбранага персанажа.
Узнагароджанне пераможцаў ужо заўтра!









