Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
  • Главная
  • О нас
    • Руководство
    • Нормативно-правовая база
  • Услуги
    • Безвиз
    • Туристическая база
    • Транспортные услуги
    • Экскурсии
    • Турбазы области
  • Дополнительное образование
    • Туристско – краеведческий профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Отделы/секторы
      • Мероприятия
      • Методические рекомендации
      • УДОДиМ туристско-краеведческого профиля республики
    • Технический профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Секторы
      • Календарь мероприятий на 2024/2025 учебный год
    • Эколого-биологический профиль
      • Объединения по интересам
      • Отделы
      • Мероприятия
    • Полезные ресурсы
  • 6-й школьный день
  • Фотогалерея
  • Контакты
  • Одно окно
    • Электронное обращение
  • РусскийРусский
    • РусскийРусский
    • БелорусскийБелорусский
  • Профсоюз
  • Правовая страничка
  • Воспитательная и идеологическая работа
  • СМИ о нас
  • Безопасность и ЗОЖ
  • Патриотическое воспитание
  • Год благоустройства страны

Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи

Поиск по сайту

Лiтаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай»

21 лютага ў 14.10 ў актавай зале для навучэнцаў 3-8 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Маларыцкая раённая гімназія” адбудзецца літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай», прымеркаваная да Дня роднай мовы.
Літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай» пазнаёміць вучняў з гісторыяй святкавання Дня роднай мовы
Мэта правядзення гульні – фарміраваць у вучняў беражлівыя адносіны да роднай мовы, раскрываць прыгажосць і меладычнасць гучання беларускага слова, садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню ў іх цікавасці да роднай мовы, павагі да беларускага народа, беларускай культуры і мовы, пачуцця нацыянальнай годнасці.
У літаратурна-пазнавальнай гульні прымаюць удзел каманды вучняў 3-8 класаў у складзе 8 чалавек. На гульні прысутнічаюць настаўнікі і вучні класаў, якія складаюць групу падтрымкі. У падрыхтоўцы гульні прымаюць удзел настаўнікі беларускай мовы і вучні старэйшых класаў. Вядучымі гульні з’яўляюцца вучні 10-х классаў. Вядучыя знаёмяць удзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй святкавання Дня роднай мовы і прапануюць адзначыць гэта свята, успамінаючы забаўлянкі, песні, загадкі, лічылкі. А узнагародай будзе папаўненне ведаў аб роднай мове, узбагачэнне нашага моўнага запасу.
Гульня складаецца з 3 заданняў, накіраваных на развіццё цікавасці да роднага слова, пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў. Першае, што прапаноўваем ўдзельнікам – скарагаворкі. Для гэтага нам спатрэбіцца кніга пісьменніка Кастуся Жука “Бегемот без ботаў”. К. Жук – аўтар многіх кніг паэзіі для дарослых і дзяцей. І паспрабуем папрацаваць са скорагаворкамі. Другое заданне –“Загадкі са скрыначкі”. У гэтай скрыначцы прыхаваны цэлы стос загадак ад беларускіх пісьменнікаў і загадак, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, так званых, народных. Трэцяе заданне – “Прыказкі і прымаўкі”. А ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі? Калі так, то вядучыя будуць па чарзе называць першую частку, а удзельнікі каманды – другую. У фінале гульні удзельнікі сустрэчы чытаюць верш “Калыханка”, які напісаў Генадзь Бураўкін. Кожная каманда чытае асобны сказ.
Мова, наша літаратура аб’ядноўваюць нас у адно грамадства. Разумныя людзі кажуць, што мову трэба любіць, як сваіх бацькоў, як сонца, як прыроду.
Пад час правядзення мерапрыемства актыўна выкарыстоўваецца кніжнуя выстава “Сябруй з роднай мовай”. Тут, побач з творамі класікаў беларускай літаратуры размешчаны творы сучасных айчынных пісьменікаў, а таксама творы вуснай народнай творчасці. У гэтых кнігах удзельнікі сустрэчы знойдуць вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі на роднай пявучай беларускай мове.
Пераможцаў гульні віншуюць настаўнікі беларускай мовы.
Месца правядзення: Брэсцкая воблась, г. Маларыта, вул. Паркавая,10, актавая зала ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”
Удзельнікі: вучні 3-4, 5-7, 8-9 класаў, настаўнікі, вучні 10-х класаў
Арганізатары: ДУА “Маларыцкая раённая гімназія” http://gymn.malorita.edu.by/
Мерапрыемства закрытае.
Кантакты каардынатара: Асіпук Наталля Андрэеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Маларыцкая раённая гімназія" т. +375298264132
Мерапрыемства очнае, трансліравацца не будзе.

Последние записи

Путевые заметки из категорийного похода<br>Страница 8.

Путевые заметки из категорийного похода
Страница 8.

Ура! Категорийный поход завершён! Пройдено более 100 км... Собран материал о 14 краеведческих объектах и достопримечательностях малой Родины - Брестчины... Состоялись 5 встреч с интересными [...]

Больше информации
Путевые заметки из категорийного похода<br>Страница 7.

Путевые заметки из категорийного похода
Страница 7.

12 июля. Седьмой, последний день категорийного похода "Наследие земли белорусской". С самого утра в Павлиново девочки побывали на усадьбе Бохвицей, которую Ян Оттон Бохвиц построил и назвал [...]

Больше информации
Путевые заметки из категорийного похода<br>Страница 6.

Путевые заметки из категорийного похода
Страница 6.

11 июля. Шестой день категорийного похода. Этот день в д.Ястрембель девчонкам запомнился особенно. Участницы похода побывали в усадьбе Котлубаев, узнали историю усадьбы в музее Брестского [...]

Больше информации
Путевые заметки из категорийного похода<br>Страница 5.

Путевые заметки из категорийного похода
Страница 5.

10 июля. Пятый день категорийного похода. Ночевали на территории районного Центра народных ремесел в аг. Русино. Именно поэтому день начался с увлекательной экскурсии по музею истории [...]

Больше информации

Рубрики

  • Без рубрики
  • Конкурсы
  • Музеи
  • Технический профиль
  • Туристско-краеведческий профиль
  • Эколого-биологический профиль
2016 ГУО "Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи"
Работает на WordPress | тема SG Window