19 сакавіка 2021 года на базе УА Pэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнауства адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў «Краязнаўства – крыніца духоўнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі»/
У рабоце рэспубліканскага форума, які адбыўся ў дыстанцыйным рэжыме, прынялі ўдзел педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны – арганізатары краязнаўчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі (100 чалавек падключылася да пляцоўкі форума).
Панарама прадстаўленага педагагічнага краязнаўчага вопыту на форуме была шырокай. Яго ўдзельнікам прапанаваўся эфектыўны вопыт работы розных рэгіёнаў па далучэнні дзяцей і моладзі да даследавання гісторыка-культурных і прыродных асаблівасцей краю, былі разгледжаны канцэптуальныя падыходы, новыя тэндэнцыі, традыцыйныя формы работы і дасягненні ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці.
Брэсцкую вобласць на форуме прадставілі:
Дылюк Андрэй Аляксандравіч, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Сцяжынкамі малой Радзімы" дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі», выкладчык гісторыі і права ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі» (выступленне "Развіццё творчых кампетэнцый навучэнцаў праз рэалізацыю інавацыйных праектаў гісторыка-краязнаўчай накіраванасці").
Дзенісеня Таццяна Іванаўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Дзяніскавіцкі яслі-сад –сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна» Брэсцкай вобласці
(Выступленне "Даследчая работа па краязнаўству як сродак выхавання грамадзяніна-патрыёта").