31 жніўня - 1 верасня ў г. Івацэвічы адбыўся XXXI Дзень беларускага пісьменства, нацыянальных культурных традыцый, падтрымкi беларускай літаратуры і кнігавыдання.
Гасцей свята сустрэла насычаная праграма розных мерапрыемстваў, сярод якіх: работа інтэрактыўных пляцовак, Асноўная ідэя свята: захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя Фестываль кнігі і прэсы, навукова-практычная канферэнцыя, сустрэчы з пісьменнікамі, канцэрты, выставы і прэзентацыі, адкрыццё арт-аб'ектаў і многае іншае.
Яскравай інтэрактыўнай лакацыяй свята стала літаратурная пляцоўка музеяў устаноў адукацыі краіны «Мой край – мой гонар».
Брэсцкую вобласць на пляцоўцы прадставілі:
Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна (кіраўнік : Верыч Жанна Мікалаеўна) ;
Народны літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц Парэцкай базавай школы Пінскага раёна (кіраўнік : Мiлеўская Вікторыя Іванаўна) ;
Народны літаратурна-краязнаўчы музей імя Валянціна Таўлая Сярэдняй школы №4 г. Баранавічы (кіраўнік: Шавель Ніна Мікалаеўна) ;
Гісторыка-краязнаўчы музей (музейная экспазіцыя Ніны Мацяш) Гімназіі г. Белаазёрска Бярозаўскага раёна (кіраўнік: Скарына Галіна Васільеўна).
Юныя экскурсаводы і педагогі дадзеных устаноў адукацыі ў інтэрактыўнай форме прэзентавалі творчасць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў адлюстроўвалі іх багаты жыццёвы і творчы шлях, прадставілі цікавыя экспанаты і рэдкія кнігі з фондаў музеяў, азнаёмілі наведвальнікаў выставы з цікавымі даследчыцкімi праектамі і работай музеяў
Праца музейнай пляцоўкі была высока адзначана арганізатарамі і ўдзельнікамі свята.





