29 лютага навучэнцы аб’яднання па інтарэсах "Гісторыкі-краязнаўцы" (кіраўнік Дзік В.В.) ажыццявілі экскурсію «Якуб Колас на Піншчыне». Пад час экскурсіі навучэнцы наведалі г. Пінск, дзе пабывалі на агляднай экскурсіі з экскурсаводам Юрыем Мікалаевічам, даведаліся пра гісторыю горада і хто такія сапраўдныя палешукі. Далей навучэнцы наведалі Музей Беларускага Палесся,а затым завіталі ў вёску Пінкавічы, дзе напачатку дваццатага стагоддзя настаўнічаў малады Якуб Колас. Цяпер тут знаходзіцца Народны літаратурна-краязнаўчы музей Я.Коласа.
Экскурсія была вельмі пазнавальнай і цікавай, навучэнцы даведаліся шмат новых фактаў, звязаных з жыццем і дзейнасцю знакамітага песняра.