17 мая 2021г. у ДУА "Гімназія №5 г.Баранавічы" ўрачыста адкрыта музейная экспазіцыя "Гісторыка-архітэктурная спадчына краю". Ініцыятарам стварэння экспазіцыі стала Радомская Таццяна Рыгораўна, знакаміты педагог і краязнавец, ідэю падтрымала ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама, адміністрацыя гімназіі, навучэнцы і педагагічны калектыў. Адкрыццё экспазіцыі прымеркавана да святкавання 150-годдзя г.Баранавічы.