7-8 снежня у г.Полацку і Наваполацку адбыўся семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музейная педагогіка ў дзейнасці: культурна-патрыятычнае выхаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў».
На працягу двух дзён удзельнікі семінара абменьваліся вопытам, знаёмiлiся з выставай школьных музеяў Полацкага раёна і пляцоўкамі гісторыка-адукацыйнага праекту «Полацкі рубеж», эфектыўнымi практыкамi ў дзейнасці музеяў ўстаноў адукацыі г. Полацка і г. Наваполацка.
У рамках пленарнага паседжання і круглага стала удзельнікі семінара абмеркавалi актуальныя метады арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі краіны, паспяховы вопыт дзейнасці музеяў як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў культурна-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
Брэсцкую вобласць на семінары прадставілі кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі г.Брэста, г.Пінска, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Кобрынскага раёнаў.
Па выніках правядзення рэспубліканскага семінара будзе падрыхтаваны электронны зборнік тэзісаў выступленняў удзельнікаў.




