💥Прадуктыўна прайшоў першы дзень рэспубліканскага семінара кіраўнікоў музеяў «Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі».
📍Удзельнікі семінара пачалі знаёміцца з унікальнымі музейнымі прасторамі адукацыйных устаноў Гомельскай вобласці.
🔉Галоўнай часткай мерапрыемства стала пленарнае пасяджэнне, у рамках якога былі абмеркаваны прыклады паспяховай дзейнасці музеяў у адукацыйных установах. Адмысловая ўвага была нададзена сучасным формам і метадам арганізацыі музейнай дзейнасцi.
🔽Пасля абмену вопытам адбылося знаёмства з дзейнасцю дамавога храма-музея пры Гомельскім епархіяльным упраўленні.
Школьные музеи прививают любовь и уважение к истории своей земли, воспитывают на примерах людей, их подвигах, сохраняют память и бесценный дар предыдущих поколений, и это величайшая заслуга педагогов - отметил Архиепископ Гомельский и Жлобинский Стэфан
У завяршэнні дня удзельнiкаў семiнара чакала адукацыйна-экскурсійная праграма "Гомель гістарычны".




