Рэспубліканскі фестываль юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі прайшоў 25 -26 красавіка 2024 года ў г. Мінску
Арганізатарам рэспубліканскага фестывалю выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканскі фестываль праведзены з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці, прэзентацыі музеяў ва ўстановах адукацыі.
У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел 370 юных экскурсаводаў, у тым ліку 58 навучэнцаў Брэстчыны.
Удзельнікі фестывалю прадставілі калектыўную прэзентацыю «Школьны музей будучыні», сталі ўдзельнікамі адукацыйных праграм “Мінск – сталіца Беларусі” і “Подзвігу народа жыць у стагоддзях”.
У рамках праграмы фестывалю вызначаны і ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства лепшыя юныя экскурсаводы музеяў у кожным профілі.
Пераможцам сярод музеяў краязнаўчага профілю вызначана Гелямент Ксенія, юны экскурсавод гісторыка-этнаграфічнага музея дзяржаўнай установы адукацыі “Дзівінская сярэдняя школа” Кобрынскага раёна (Дыплом 1 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь).
Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Грышчук Злата, юны экскурсавод народнага этнаграфічнага музея беларускага ткацтва “Спадчына” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Кобрына”.
Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны Філіповіч Агата, юны экскурсавод музея гісторыі развіцця адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г.Ганцавічы” і Булат Арцём, юны экскурсавод музея Героя Савецкага Саюза Г.М.Халасцякова дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Баранавічы імя Г.М.Халасцякова.
Дыпломам установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства” - Верыч Лізавета, юны экскурсавод народнага літаратурнага музея Якуба Коласа, удзельнік аб’яднання па інтарэсах “ГіД” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна”.








