Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў «Музейная прастора як эфектыўная мадэль выхавання дзяцей і моладзі» адбываецца 4-5 снежня 2024 года на базе музеяў устаноў адукацыі г. Гомеля.
🔖 У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання сістэмы адукацыі і культуры, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі, каардынатары музейнай справы ва ўстановах адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.
📈 Праграмай рэспубліканскага семінара прадугледжана знаёмства з музейнай прасторай устаноў адукацыі Гомельскага рэгіёну, абмеркаванне станоўчага вопыту дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як рэсурса ў культурна-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі, разгляд актуальных форм і метадаў арганізацыі музейнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі краіны, іх прымяненне ў рабоце кіраўнікоў музеяў.
У рэспубліканскім семінары прымаюць удзел прадстаўнікі Кобрынскага, Іванаўскага, Пінскага раёнаў, дзяржаўнай установы адукацыі "Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі", установы адукацыі "Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А.Я.Кляшчова"
✍ Па выніках правядзення рэспубліканскага семінара будзе падрыхтаваны электронны зборнік тэзісаў выступленняў удзельнікаў, які будзе размешчаны на платформе "Патрыёт.by".