Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
  • Главная
  • О нас
    • Руководство
    • Нормативно-правовая база
  • Услуги
    • Безвиз
    • Туристическая база
    • Транспортные услуги
    • Экскурсии
    • Турбазы области
  • Дополнительное образование
    • Туристско – краеведческий профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Отделы/секторы
      • Мероприятия
      • Методические рекомендации
      • УДОДиМ туристско-краеведческого профиля республики
    • Технический профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Секторы
      • Календарь мероприятий на 2024/2025 учебный год
    • Эколого-биологический профиль
      • Объединения по интересам
      • Отделы
      • Мероприятия
      • Каталог растений
    • Полезные ресурсы
  • 6-й школьный день
  • Фотогалерея
  • Контакты
  • Одно окно
    • Электронное обращение
  • РусскийРусский
    • РусскийРусский
    • БелорусскийБелорусский
  • Профсоюз
  • Правовая страничка
  • Воспитательная и идеологическая работа
  • СМИ о нас
  • Безопасность и ЗОЖ
  • Патриотическое воспитание
  • Год благоустройства страны

Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи

Поиск по сайту

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Выкарыстанне адукацыйнай прасторы музея для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі: вопыт і перспектывы»

  • Туристско-краеведческий профиль

15 лістапада 2018 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці арганізаваны рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Выкарыстанне адукацыйнай прасторы музея для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі: вопыт і перспектывы».

Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і ўпраўленнем адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.

Падчас правядзення рэспубліканскага семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам музейнай дзейнасці, заслухалі выступленні навукоўцаў і кіраўнікоў музеяў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзелі шляхі ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры.

У рамках праграмы рэспубліканскага семінара адбылося знаёмства з вопытам музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці. Удзельнікам семінара прэзентаваны: інтэрактыўныя формы работы з наведвальнікамі музея УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа», адукацыйныя праграмы па далучэнні дзяцей і моладзі да пазнання гісторыі і культуры краю ДУДА «Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна», панарама музейнага вопыту “Малая радзіма вялікіх людзей” - стэндавыя экспазіцыі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Акрамя таго, удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыйнай дзейнасцю ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Гарадской ратушы.

Удзельнікі семінара ад Брэсцкай вобласці:

Строкач Аляксандр Пятровіч, загадчык аддзела краязнаўства дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”

Скарына Ігар Васільевіч, намеснік дырэктара ўстановы адукацыі “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, кіраўнік музея;

Бялевіч Наталля Яўгенаўна, настаўнік гісторыі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Косаўская сярэдняя школа” Івацэвіцкага раёна”, кіраўнік музея;

Дубейка Ірына Іосіфаўна, настаўнік гісторыі дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна”, кіраўнік музейнай экспазіцыі;

Поркіна Данута Ўладзіміраўна, педагог-арганізатар дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №18 г.Баранавічы”, кіраўнік музея;

Скрыпнік Наталля Ўладзіміраўна, метадыст дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Ляхавічы”.


22.11.2018 admin

Навигация по записям

Краеведческая экскурсия на гидрометеорологическую станцию → ← Областной форум «Формирование эколого-образовательного пространства: опыт и перспективы»

Последние записи

Открыт набор в объединения по интересам эколого-биологического профиля

Открыт набор в объединения по интересам эколого-биологического профиля

Больше информации
Соревнования по авиамодельному спорту в рамках XXIII республиканской спартакиады “ТехноСпорт”

Соревнования по авиамодельному спорту в рамках XXIII республиканской спартакиады “ТехноСпорт”

С 24 по 27 июня в г.Солигорске состоялись соревнования по авиамодельному спорту в рамках XXIII республиканской спартакиады "ТехноСпорт". Состязания проходили в семи номинациях: четыре класса [...]

Больше информации
Российско-Белорусская летняя полевая школа в гостях у Национального парка “Куршская коса” 

Российско-Белорусская летняя полевая школа в гостях у Национального парка “Куршская коса” 

🦊 26 июня участники Летней школы побывали на заповедной территории Калининградской области - Национальном парке "Куршская коса". 👣 Знакомство с Национальным парком началось в Визит-центре, где [...]

Больше информации
Список победителей и призеров республиканского конкурса «Методический олимп»

Список победителей и призеров республиканского конкурса «Методический олимп»

Больше информации

Рубрики

  • Без рубрики
  • Конкурсы
  • Музеи
  • Технический профиль
  • Туристско-краеведческий профиль
  • Эколого-биологический профиль
2016 ГУО "Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи"
Работает на WordPress | тема SG Window