25 красавіка 2025 года дэлегацыя педагогаў-краязнаўцаў Брэсцкай вобласці прымае ўдзел у Рэспубліканскім краязнаўчым форуме педагагічных работнікаў «Адукацыйны патэнцыял краязнаўчай дзейнасці: традыцыі і інавацыі».
У склад дэлегацыі ўвайшлі актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў з Брэсцкага, Бярозаўскага,Кобрынскага, Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пінскага, Драгічынскага рэгіенаў.
Форум арганізаваны Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве уўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, навукоўцы і педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны.
У праграме форуму запланавана выстава-прэзентацыя краязнаўчых выданняў, пленарнае пасяджэнне і прэзентацыя эфектыўнага краязнаўчага вопыту.
Трансляцыя мерапрыемства адбываецца на платформе "Патриот.by"








