
З 17 па 20 чэрвеня ў г.Мінску ў вочна-завочным фармаце адбыўся рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў.
У рамках злёту актывісты краязнаўчага руху, пераможцы і прызёры краязнаўчых конкурсаў прынялі ўдзел у наступных конкурсах:
«Візітка каманды» — прадстаўленне асаблівасцей свайго рэгіёна,
Канферэнцыя «Таямніцы малой Радзімы» — прэзентацыя работ па даследаванні малой радзімы,
«Гадоў былых жывая памяць» — тэатралізаваныя гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны,
Квэст-гульня «Пазнай свой край» — цікавыя заданні на веданне гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцяў краіны,
Конкурс-прэзентацыя «Сем цудаў маёй малой радзімы» — прэзентацыя турыстычных рэсурсаў і магчымасцей свайго краю.
Пераможцамі злёту сталі навучэнцы Брэстчыны і Гродзеншчыны. Каманду Брэсцкай вобласці прадстаўлялі юныя краязнаўцы з Пінскага раёна. Кіраўнік дэлегацыі: Верыч Жанна Мікалаеўна,метадыст і педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна".
Навучэнцы занялі 1 месца ў агульнакамандным заліку, 1 месца ў конкурсе "Былых гадоў жывая памяць", 1 месца ў конкурсе-прэзентацыі "Сем цудаў малой радзімы", 2 месца месца ў конкурсе "Візітка каманды", 3 месца за ўдзел у краязнаўчай канферэнцыі (Вабішчэвіч Сафія) і дыплом лаўрэата (Лінкевіч Аляксандр).
Навучэнцы ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



