Удзельнікамі рэспубліканскага злёту сталі 35 навучэнцаў – гэта актывісты краязнаўчага руху, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх і рэгіянальных краязнаўчых конкурсаў.
Брэсцкую вобласць прадстаўлялі навучэнцы Гімназіі г.Белаазерска Бярозаўскага раёна (кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна)
У рамках праграмы рэспубліканскага злёту адбыліся конкурсы «Візітоўка каманды», «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», на лепшую распрацоўку краязнаўчай экскурсіі «Мясціны майго дзяцінства», краязнаўчая квэст-гульня «Ад гульні да пазнання края», а таксама краязнаўчая канферэнцыя «Таямніцы малой радзімы». Акрамя конкурснай праграмы ўдзельнікаў рэспубліканскага злёту чакалі экскурсіі і забаўляльныя мерапрыемствы.
Па выніках злету юныя краязнаўцы Брэстчыны былі адзначаны 3 дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 ступені (2 камандныя дыпломы, 1 дыплом - Мшар Вера за ўдзел у канферэнцыі), дыпломам 3 ступені (Вашкевіч Елізавета) і дыпломам УА "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".