59 лепшых навуковых праектаў прэзентаваныя ў офлайн- і онлайн- фарматах на разгляд рэспубліканскага журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесарска-выкладчыцкага складу вядучых профільных ВНУ краіны.
Па выніках юныя краязнаўцы Брэстчыны адзначаны 7 дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: 1 ступені -2 (Вашкевіч Елізавета, Гімназія г. Белаазерска Бярозаўскага раёна і Максімук Марк, Олтушская СШ Маларыцкага раёна), 2 ступені -3 (Клімук Алёна, Воўчынская СШ Камянецкага раёна, Кудласевіч Ганна, Дубайскі НПК Я / С-СШ Столінскага раёна, Мшар Вера, Гімназія г. Белаазерска Бярозаўскага раёна), 3 ступені -2 (Грэнь Аляксандр, Плешчыцкая СШ Пінскага раёна, Сталярчук Паліна, Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі / СШ 33 г. Брэста).
Акрамя таго яшчэ 5 удзельнікаў выніковага тура будуць адзначаны дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (навучэнцы Баранавіцкага, Камянецкага, Драгічынскага раёнаў).
Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі, разнапланавасць выбраных тэмаў і змястоўныя прэзентацыі сваіх праектаў ўдзельнікамі.
Зборнік тэзісаў дакладаў навучэнцаў: https://drive.google.com/file/d/1fmDHAYJGXjKfv1qrmanI..