27 снежня 2017 года на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Тапанімічныя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай краязнаўчай дзейнасці» на якой былі вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу "Тапаніміка роднага краю».
Па ўмовах конкурса яго ўдзельнікі збіралі інфармацыю аб тапонімах населеных пунктаў; падбіралі і аналізавалі навуковую і даследчую літаратуру, матэрыялы інтэрнет-рэсурсаў, праводзілі апытанне мясцовых жыхароў, вывучалі гісторыю ўзнікнення і станаўлення геаграфічных назваў мясцовасці, складалі карты, картатэкі, слоўнікі, буклеты па тапаніміцы роднага краю. Нам абласны этап было пададзена 158 даследчых работ.
У выніковай рэспубліканскай канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы і педагогі Брэстчыны з Пінскага, Кобрынскага, Камянецкага раёнаў, а таксама г. Брэста. Сярод пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага этапа наступныя навучэнцы з Брэстчыны:
- Намінацыя “Гарады абласнога падпарадкавання”
I месца Шыблеў Платон, ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста»; кіраўнікі Краўчук Святлана Лявонцьеўна, Леонава Анжэла Ігараўна - Намінацыя «Сельскія населеныя пункты»:
II месца Каліноўская Яна, ДУА “Плешчыцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, кіраўнік Дубінецкая Зінаіда Дзмітрыеўна
III месца Кірыковіч Елізавета, ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, кіраўнік Кахавец Юлія Рыгораўна.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЕРАЎ КОНКУРСУ!!!