У Мінску, адбыўся выніковы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Мой род, мая сям’я». Ён праходзіў ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь з сакавіка па снежань 2016 года і стаў адным з знакавых конкурсаў акцыі “Жыву ў Белаурсі і тым ганаруся” ў юбілейны год (акцыя стартавала ў 2006годзе).
Фарміраванне светапогляду і духоўных каштоўнасцей асобы праз даследаванне свайго радаводу, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў, выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гісторыі сям"і з гісторыяй свайго народу менавіта на гэта накіраваны конкурс акцыі.
У конкурсе прынялі ўдзел 58 конкурсных матэрыялаў, прадстаўленных навучэнцамі з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку 8 ад Брэсчтыны. На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіўся прагляд конкурснага матэрыялу, а на выніковым – творчае прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.Рэспубліканскім журы адзначаны высокі змястоўны і інфармацыйны ўзровень прадстаўленных матэрыялаў, якія складаліся з уласнага радаводу, генеалагічнага дасье на кожнага прадстаўніка роду, апісання жыццядзейнасці сваякоў і важных для сям’і падзей ў храналагічнай паслядоўнасці, апісання сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій, матэрыяла па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям"і, роду, карты-схемы з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.
Па выніках дзвюх тураў рэспубліканскага этапу вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу, у тым ліку навучэнцы Брэстчыны:
Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны:
Тунчык Вераніка, навучэнка 6 класа ДУА «Дзіцячы сад-сярэдняя школа №4 г.Кобрына» Брэсцкай вобласці;
Дубінецкі Мікалай, навучэнец аб"яднання па інтарэсах «Юны даследчык» ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» на базе ДУА “Плешчыцкая СШ” Пінскага раёна.
Дыпломамі лаурэтаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны:
Кандзярэшка Аляксандра, навучэнка 8 класа ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа» Пінскага раёна;
Кірылка Дзіяна, навучэнка аб"яднання па інтарэсах ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі».
Віншуем пераможцаў!!!
Таксама выказваем падзяку за актыўны ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу Лемяшэўскай Ганне, навучэнцы ДУА “СШ№7 г.Пінска”, Мазаўцу Міраславу, навучэнцу ДУА “Запрудская БШ” Кобрынскага раёна,Лебедзю Уладзіславу, навучэнцу ДУА “СШ№8 г.Брэста імя Героя Беларусі У.М.Карвата” , Юмашаву Аляксею, навучэнцу ДУА “СШ№4 г.Івацэвічы”, а таксама настаўнікам і бацькам, якія дапамагалі сваім дзецям на этапе падрыхтоўкі творчых выступленняў, а таксама падчас прадстаўленняў сваіх работ на базе НДЦ “Зубраня”.