Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
  • Главная
  • О нас
    • Руководство
    • Нормативно-правовая база
  • Услуги
    • Безвиз
    • Туристическая база
    • Транспортные услуги
    • Экскурсии
    • Турбазы области
  • Дополнительное образование
    • Туристско – краеведческий профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Отделы/секторы
      • Мероприятия
      • Методические рекомендации
      • УДОДиМ туристско-краеведческого профиля республики
    • Технический профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Секторы
      • Календарь мероприятий на 2025/2026 учебный год
    • Эколого-биологический профиль
      • Объединения по интересам
      • Отделы
      • Мероприятия
    • Полезные ресурсы
  • 6-й школьный день
  • Фотогалерея
  • Контакты
  • Одно окно
    • Электронное обращение
  • РусскийРусский
    • РусскийРусский
    • БелорусскийБелорусский
  • Профсоюз
  • Правовая страничка
  • Воспитательная и идеологическая работа
  • СМИ о нас
  • Безопасность и ЗОЖ
  • Патриотическое воспитание
  • Год благоустройства страны

Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи

Поиск по сайту

У маі 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый)

  • Туристско-краеведческий профиль

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па май 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.

На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве – музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў краіны.

У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» удзельнікі конкурсу прадставілі справаздачу аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў (экспазіцый) за перыяд 2019–2020 гадоў. Сярод лепшых, работы, якія змяшчаюць характарыстыку музея з найбольш поўным раскрыццём накірункаў дзейнасці, асноўную музейную дакументацыю, промапрадукцыю і інш.

У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» навучэнцы падрыхтавалі інфармацыйна-рэкламныя выданні ў выглядзе даведнікаў, каталогаў, флаераў і відэаролікі аб музеі.

Інфармацыйна-рэкламныя выданні пераможцаў і прызёраў выдзяляюцца актуальнай інфармацыяй, неабходнай для прадстаўлення музея, арыгінальнасцю ідэі і творчым падыходам; змяшчаюць рэкламнае апісанне экспазіцый, найбольш каштоўных прадметаў музея з фотаздымкамі, даведачныя звесткі і інш. У відэароліках прадстаўлены гісторыя музея, накірункі яго працы, змест экспазіцый, унікальнасць музея.

Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый). Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты конкурсу – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Дыпломамі Ι ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу музея:

Краеўская Вікторыя, Мінгілевіч Анастасія, Чапля Іаана, навучэнкі ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Войшніс Фаіна Стэфанаўна, Мар’янская Лілія Паўлаўна);

савет музея ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Лысевіч Вольга Аляксандраўна).

У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу экспазіцыі музея:

Дрозд Аляксей, навучэнец ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Аўдзейчык Валянціна Ігнацьеўна).

У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку інфармацыйна-рэкламнае выданне:

Маградзе Ніно, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 17
г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Давыдзенка Максім Уладзіміравіч);

Старавойтава Ангеліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1
г. Чэрыкава» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Закоркіна Алеся Сяргееўна).

У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку відэаролік:

Казачук Вольга Мікалаеўна, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці.

Поўны спіс пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу

07.06.2021 suvenir

Навигация по записям

Дорогами Жабинковского края → ← Путешествие по малой Родине “Духовное наследие Полесья” Страница третья… ВОРОЦЕВИЧИ. НА РОДИНЕ НАПОЛЕОНА ОРДЫ

Последние записи

Итоги областного этапа республиканского конкурса «Вахта Памяти»

Итоги областного этапа республиканского конкурса «Вахта Памяти»

Больше информации
Музею космонавтики в агрогородке Томашовка присвоен статус «Народный»!

Музею космонавтики в агрогородке Томашовка присвоен статус «Народный»!

Поздравить школу с этим высоким статусом приехал губернатор Брестской области Пётр Пархомчик. Это единственный в Беларуси музей космонавтики. Первый космонавт – уроженец Беларуси дважды Герой [...]

Больше информации
Итоги республиканкого конкурса “Юный натуралист”

Итоги республиканкого конкурса “Юный натуралист”

С целью вовлечения учащихся в опытно-исследовательскую, научную и проектную деятельность в области сельского хозяйства и агроэкологии прошел республиканский конкурс опытнических и [...]

Больше информации
XXI Брестский ночной полумарафон-ориентирование (XVI Рогейн памяти Михаила Карпеша)

XXI Брестский ночной полумарафон-ориентирование (XVI Рогейн памяти Михаила Карпеша)

1-2 ноября 2025 г. в Брестском районе в окрестностях санатория "Берестье" прошел XXI Брестский ночной полумарафон-ориентирование (XVI Рогейн памяти Михаила Карпеша).Более 90 команд со всех [...]

Больше информации

Рубрики

  • Без рубрики
  • Конкурсы
  • Музеи
  • Технический профиль
  • Туристско-краеведческий профиль
  • Эколого-биологический профиль
2016 ГУО "Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи"
Работает на WordPress | тема SG Window