Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи
  • Главная
  • О нас
    • Руководство
    • Нормативно-правовая база
  • Услуги
    • Безвиз
    • Туристическая база
    • Транспортные услуги
    • Экскурсии
    • Турбазы области
  • Дополнительное образование
    • Туристско – краеведческий профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Отделы/секторы
      • Мероприятия
      • Методические рекомендации
      • УДОДиМ туристско-краеведческого профиля республики
    • Технический профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Секторы
      • Календарь мероприятий на 2024/2025 учебный год
    • Эколого-биологический профиль
      • Объединения по интересам
      • О нас
      • Отделы
      • Мероприятия
      • Каталог растений
    • Полезные ресурсы
  • 6-й школьный день
  • Фотогалерея
  • Контакты
  • Одно окно
    • Электронное обращение
  • РусскийРусский
    • РусскийРусский
    • БелорусскийБелорусский
  • Профсоюз
  • Правовая страничка
  • Воспитательная и идеологическая работа
  • СМИ о нас
  • Безопасность и ЗОЖ
  • Патриотическое воспитание
  • Год благоустройства страны

Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи

Поиск по сайту

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці».

  • Туристско-краеведческий профиль

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў 5 – 6 снежня 2019 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці».
Больш за 25 тысяч навучэнцаў устаноў адукацыі далучана да краязнаўчага руху. На працягу года юныя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў экспедыцыях, паходах і экскурсіях, адкрывалі і даследавалі новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай малой радзімы, працавалі ў архівах і музеях.

Падрыхтаваныя навучэнцамі матэрыялы прайшлі сур’ёзны адбор на раённых і абласных этапах. Больш за 70 работ было прадстаўлена на рэспубліканскі этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак». Па выніках ацэнкі журы адобрана 40 лепшых праектаў, якія былі абаронены навучэнцамі ў рамках канферэнцыі – адзначыла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

6 снежня адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу. Словы ўдзячнасці за праведзеную даследчую работу навучэнцам і педагогам выказала Таццяна Васільеўна Драпакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках ацэнкі рэспубліканскага журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыяльнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, пераможцы і прызёры былі вызначаны 31 пераможцы і прызёры конкурсу, у тым ліку навучэнцы Брэстчыны:
Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Кужык Данііл, навучэнец ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна).
Мазур Таццяна, навучэнка ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Сеўрукоўская дзіцячы сад ‒ базавая школа Баранавіцкага раёна» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Хіневіч Марына Рыгораўна).
Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны:
Забаўка Анастасія, навучэнка ДУА «Пелішчанская сярэдняя школа» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Арабейка Васіль Васільевіч).
Таварасьян Анастасія, навучэнка ДУА «Цешаўлянская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Дубейка Васіль Міхайлавіч).
Цандо Ганна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Камянца» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Цандо Вольга Мікалаеўна).



24.12.2019 admin

Навигация по записям

«Новогодняя игра» в Тельмовском лесу → ← Интерактивная экскурсия “Новый год шагает по планете”

Последние записи

Итоги весеннего областного конкурса по сбору макулатуры “Сохрани дерево – сдай макулатуру”

Итоги весеннего областного конкурса по сбору макулатуры “Сохрани дерево – сдай макулатуру”

С марта по апрель 2025 года с целью приобщения учащихся к сохранению природных ресурсов, рациональному использованию вторичного сырья прошел весенний областной конкурс по сбору макулатуры [...]

Больше информации
Областной этап республиканского смотра-конкурса территорий учреждений дополнительного образования, социально-педагогических центров, посвященный Году благоустройства

Областной этап республиканского смотра-конкурса территорий учреждений дополнительного образования, социально-педагогических центров, посвященный Году благоустройства

с мая по сентябрь 2025 года проводится областной этап республиканского смотра-конкурса территорий учреждений дополнительного образования детей и молодежи, социально-педагогических центров, [...]

Больше информации
Итоги «Майской многодневки»

Итоги «Майской многодневки»

С 1 по 4 мая 2025 года на водохранилище Маковза Логойского района Минской области проходили соревнования по спортивному ориентированию "Майская многодневка". Соревнования  собрали более 1000 [...]

Больше информации
«Майская многодневка»

«Майская многодневка»

По итогам третьего дня соревнований команда Брестской области находится в десятке сильнейших команд (из 98).На средней классической дистанции в группе М-14 первое место занял Пунько Фёдор, в [...]

Больше информации

Рубрики

  • Без рубрики
  • Конкурсы
  • Музеи
  • Технический профиль
  • Туристско-краеведческий профиль
  • Эколого-биологический профиль
2016 ГУО "Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодежи"
Работает на WordPress | тема SG Window